Усе рукапісы, атрыманыя на рэцэнзію, з’яўляюцца канфідэнцыйнымі дакументамі. Іх нельга перадаваць трэцім асобам або абмяркоўваць з імі, акрамя як з дазволу Рэдкалегіі. Гэта таксама адносіцца да рэцэнзентаў, якія адхіляюць запрашэнне да рэцэнзавання. Рэцэнзент не павінен рабіць спроб даведацца імя аўтара і ўступаць з ім у непасрэдны кантакт да публікацыі артыкула.
Рэцэнзіі павінны быць аб’ектыўнымі, заўвагі абгрунтаванымі і зразумелымі, каб маглі дапамагчы аўтару(ам) ў паляпшэнні якасці рукапісу. Асабістая крытыка і знявага аўтараў недапушчальная.
Рэцэнзенты, наколькі ім вядома, павінны ўказваць апублікаваныя працы, якія не цытаваліся аўтарамі, але з’яўляюцца значнымі для раскрыцця тэмы.
Рэцэнзент павінен паведаміць Рэдкалегіі аб любым істотным падабенстве або супадзенні паміж рукапісам і любым іншым тэкстам (апублікаваным або неапублікаваным), пра які яму вядома.
Матэрыялы з прадстаўленага рукапісу не могуць быць выкарыстаны ва ўласных даследаваннях рэцэнзента без пісьмовай згоды аўтара(ў). Для атрымання апошняй рэцэнзент павінен звярнуцца да аўтара(ў) праз Рэдкалегію.