Екабсонс Эрык – доктар гісторыі (г. Рыга, Латвія)Доктар гісторыі (1995, Латвійскі ўніверсітэт)
Прафесар кафедры гісторыі і археалогіі Латвійскага ўніверсітэта, правадзейны член Акадэміі навук Латвіі.
Аўтар больш за 30 кніг, выдадзеных у Латвіі і за мяжой, больш за 300 навуковых артыкулаў і г.д. Быў экспертам Латвійскага навуковага савета. З’яўляецца членам рэдкалегіі 5 латвійскіх і 17 замежных навуковых часопісаў, у рамках навуковых і педагагічных праектаў гасцяваў ва ўніверсітэтах Польшчы, Украіны, Беларусі. Узнагароджаны польскім Залатым Крыжам Заслуг, польскім Ордэнам Заслуг, латвійскім Ордэнам Трох Зорак.
Сфера яго навуковых інтарэсаў ‒ палітычная і ваенная гісторыя Латвіі і рэгіёну (Польшча, Літва, Эстонія, Расія, Украіна, Беларусь) у першай палове ХХ ст.
https://orcid.org/0000-0002-4961-106X