Для аўтараў

Запрашаем усіх зацікаўленых ў публікацыі вынікаў сваіх даследаванняў у штогодніку “Латыши и белорусы: вместе сквозь века” ўважліва азнаёміцца з працэдурай прадстаўлення матэрыялаў і правіламі афармлення рукапісаў.

Рэдакцыйнай палітыка
Аўтары, якія дасылаюць рукапісы ў Рэдкалегію, гарантуюць, што яны

(1) самастойна стварылі арыгінальны навуковы тэкст, які не быў раней апублікаваны і ў дадзены момант не знаходзіцца на разглядзе ў іншым часопісе,
(2) выразна і ў адпаведнасці з нормамі пазначылі цытаты з прац іншых аўтараў,
(3) захавалі этычныя нормы ў дачыненні да трэціх асоб, якія нейкім чынам садзейнічалі ўзнікненню аўтарскага навуковага тэкста (напрыклад, прадстаўленне матэрыялаў і інш.).

Аўтарства павінна быць абмежавана выключна асобамі, якія ў значнай ступені прымалі ўдзел у выпрацаванні канцэпцыі, напісанні і інтэрпрэтацыі дасланага навуковага тэкста. Калі аўтары выразна не пазначылі іншае, то Рэдкалегія зыходзіць з роўнага ўдзелу пералічаных асоб у стварэнні тэкста.

Плагіят ва ўсіх яго праявах з’яўляецца справай неэтычнай і ўсе яго выпадкі будуць апублічаны праз Рэдкалегію.

Рэдкалегія не перадае ніякай інфармацыі аб дасланым рукапісе (акрамя выпадкаў парушэння выдавецкай этыкі) нікому, акрамя аўтара(ў), рэцэнзентаў, карэктараў і выдавецтва.

Размяшчэнне артыкулаў на інтэрнэт-старонцы Штогодніка і іншых яго рэсурсах адбываецца цягам 3 месяцаў пасля выхаду друкаванага выпуску. Аўтары могуць размяшчаць свае артыкулы на персанальных старонках ў навуковых датабазах (Academia, eLIBRARY і інш.) адразу пасля выхаду друкаванага выпуску.

Правілы рэцэнзавання
Фактам даручэння рукапісу Рэдкалегіі Штогодніка аўтары выражаюць згоду на працэс яго рэцэнзавання.

Пасля атрымання рукапісу Рэдкалегія ажыццяўляе яго ацэнку на адпаведнасць тэматыцы Штогодніка, а таксама дакладнасць яго тэхнічнага афармлення. Пасля абмеркавання рукапісу членамі Рэдкалегіі, ён накіроўваецца на знешняе рэцэнзаванне, або аўтару паведамляецца пра неадпаведнасць тэкста крытэрыям выдання. Выбар рэцэнзентаў ажыццяўляе Рэдкалегія. Асобы са складу Рэдкалегіі не могуць быць рэцэнзентамі. Таксама рэцэнзентам не можа быць асоба, афіляваная з аўтарам у адной інстытуцыі.

Рэцэнзія рыхтуецца рэцэнзентам ў пісьмовай форме паводле ўзору, змешчанага на сайце Штогодніка.

Рэцэнзаванне адбываецца па прынцыпах double-blind review. Аўтар не ведае прозвішчаў рэцэнзентаў, а рэцэнзенты – прозвішча(ў) аўтара(ў). Камунікацыя паміж аўтарамі і рэцэнзентамі адбываецца праз Рэдкалегію. У выпадку, калі рэцэнзент мае абгрунтаваныя заўвагі да тэкста, якія патрабуюць унясення паправак, Рэдкалегія паведамляе аб гэтым аўтару, якому даецца 15 дзён на дапрацоўку тэкста. У выпадку нязгоды аўтара з заўвагамі рэцэнзента, у той самы тэрмін (15 дзён) аўтар павінен даслаць у Рэдкалегію аргументаваны адказ. У выпадку парушэння дэдлайну публікацыя артыкула можа быць адкладзена да наступнага выпуску. Канчатковае рашэнне аб публікацыі прымае Рэдкалегія.

Правілы прадстаўлення матэрыялаў
1. Да разгляду прымаюцца тэксты памерам ад 18 да 40 тыс. знакаў (ад 7 да 16 старонак згодна з правіламі афармлення рукапісу). Большы аб’ём магчымы пры абгрунтаванні і ўзгадненні з Рэдкалегіяй.

Рукапіс (1 файл) павінен быць падрыхтаваны ў рэдактары MS Word з наступнымі параметрамі:
  • усе палі 2,5 см,
  • шрыфт Times New Roman памерам 14 pt,
  • міжрадковы інтэрвал 1,0,
  • абзац 1 см, выраўнанне па шырыні,
  • не выкарыстоўваць функцыю перанос,
  • нумарацыя старонак не робіцца

2. Да тэкста дадаецца:
  • анатацыя і ключавыя словы (ад 4 да 10) на дзвюх мовах: беларускай або рускай і англійскай; анатацыя павінна выразна перадаваць змест артыкула (аб’ект даследавання, мэты, крыніцы, метадалогія, вывады);
  • кароткія звесткі пра аўтара(ў): навуковая ступень і пасада, афіляцыя, сфера навуковых інтарэсаў, адрас электроннай пошты, ідэнтыфікатар ORCID (пры наяўнасці).

Пры перадачы беларускіх уласных імён (населеных пунктаў, прозвішчаў і г.д.) на англійскай мове пераклад абавязкова робіцца з беларускай мовы (напрыклад, Витебск/Віцебск ‒ Viciebsk, а не Vitebsk). Глядзі Инструкция по транслитерации географических названий Республики Беларусь буквами латинского алфавита

3. Першы радок – назва артыкула на мове тэкста артыкула (шрыфт паўтлусты).
На другім ‒ назва артыкула на англійскай мове.
На трэцім – імя і прозвішча аўтара(ў) на мове артыкула і ў дужках – у лацінскай (ці кірылічнай) транслітарацыі. Кірылічныя прозвішчы рэкамендуецца пісаць як у пашпарце.

Далей праз інтэрвал – анатацыя і ключавыя словы на дзвюх мовах.

Далей праз інтэрвал ‒ асноўны тэкст. Па жаданні аўтара асноўны тэкст можа быць падзелены на часткі з уласнымі назвамі.

У выпадку выкарыстання табліц тэкст ў іх падаецца памерам шрыфта 12 pt. Табліцы абавязкова павінны мець назву, а спасылка на іх павінна прысутнічаць у тэксце. Пад табліцай неабходна размясціць інфармацыю аб крыніцах, на падставе якіх яна створана.

Ілюстрацыі могуць быць прынятыя да друку толькі ў “адценні шэрага”. Аўтар павінен указаць крыніцу паходжання ілюстрацыі і ўпэўніцца, што яе публікацыя не парушае нічые аўтарскія правы.

Спасылкі на крыніцы і літаратуру прыводзяцца ў выглядзе пастаронкавых спасылак з аднаўленнем нумарацыі на кожнай старонцы (глядзі Афармленне крыніц і бібліяграфіі).

4. Пасля тэкста без нумарацыі размяшчаецца Reference (Крыніцы і бібліяграфія). Кірылічныя крыніцы і літаратура транслітаруюцца Рэдкалегіяй.

Спачатку ў алфавітным парадку прыводзіцца спіс крыніц (афіцыйныя выданні да 1939 г., а таксама паведамленні прэсы да 1991 г. лічацца крыніцамі), потым – бібліяграфія.

Не дапускаецца ў канцавым спісе размяшчаць уласныя працы аўтара (за выключэннем напісаных у сааўтарстве пры ўмове, што спасылка ў тэксце ідзе на частку, напісаную суаўтарам).

Афармленне крыніц і бібліяграфіі