Пра нас
Навуковы штогоднік “Латыши и белорусы: вместе сквозь века” быў заснаваны ў 2012 годзе з мэтай папулярызацыі ведаў пра беларуска-латышскія ўзаемадачыненні. Ён узнік з ініцыятывы віцебскіх і рыжскіх гісторыкаў, якія, пры падтрымцы Консульства Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску, годам раней пачалі рэалізацыю аднайменнага навукова-даследчага праекту. З 2022 года партнёрам выдання выступае Беларускі інстытут у Празе.

Сваю місію Штогоднік бачыць у стварэнні пляцоўкі для дыялога навукоўцаў, абмену вынікамі даследаванняў і пабудове сеткі кантактаў для рэалізацыі новых даследчых праектаў. Публікацыя архіўных дакументаў, перакладаў і ўспамінаў мае прычыніцца да набліжэння беларуска-латышскай тэматыкі шырокаму колу чытачоў і паказаць, што сувязі суседніх народаў маюць доўгую гісторыю і садзейнічаюць узаемаўзбагачэнню нашых культур.

Сярод нашых аўтараў як прадстаўнікі акадэміцкай супольнасці, так і тыя, хто толькі пачынае свой шлях у навуцы (магістранты, аспіранты), а таксама краязнаўцы. Публікаваныя артыкулы і матэрыялы адлюстроўваюць становішча і ролю латышоў у гісторыі Беларусі і беларусаў у гісторыі Латвіі, а таксама стан і перспектывы іх міжнацыянальнага і міждзяржаўнага ўзаемадзеяння на сучасным этапе.

Друк Штогодніка ажыццяўляецца ў трэцім квартале. Тыпаграфія вызначаецца Галоўным рэдактарам і Заснавальнікам.

Тэматычны ахоп
У Штогодніку публікуюцца артыкулы і матэрыялы па шырокім коле беларуска-латышскіх і беларуска-латвійскіх узаемадачыненняў ад старажытнасці да сучаснасці.

Асноўнымі раздзеламі з’яўляюцца:
Артыкулы. Адлюстроўваюць вынікі арыгінальных даследаванняў у сацыяльна-гуманітарных дысцыплінах (гісторыя, філалогія, дэмаграфія, сацыялогія, філасофія і інш.)
Крыніцы. Тут публікуюцца архіўныя дакументы, ўспаміны і пераклады.
Узамадзеянне на сучасным этапе. Прадугледжвае кароткія тэксты і паведамленні аб кніжных навінках, адбыўшыхся мерапрыемствах, рэалізаваных праектах і г.д.

Да публікацыі прымаюцца матэрыялы на беларускай і рускай мовах. Па ўзгадненні з Рэдкалегіяй прымаюцца таксама рукапісы на англійскай, латышскай, нямецкай і польскай мовах.

Палітыка свабоднага доступу і аўтарскія правы
Штогоднік выдаецца на падставах Open Access пад ліцэнзіяй CC BY. Змест Штогодніка даступны бясплатна карыстальнікам, у тым ліку ўстановам. Карыстальнікі могуць чытаць, спампоўваць, капіяваць, распаўсюджваць і раздрукоўваць тэксты, але пры гэтым абавязаны захоўваць аўтарскія правы і спасылацца на поўны тэкст кожнага артыкула.

Усе аўтарскія правы застаюцца за аўтарам. Аўтар фактам дасылання ў Рэдкалегію свайго рукапісу прадастаўляе Рэдакцыйнай калегіі і Беларускаму інстытуту ў Празе бясплатную ліцэнзію на выкарыстанне працы на ўмовах Creative Commons.

Аўтары нясуць усю паўнату адказнасці за выкананне ў дасланых імі матэрыялах аўтарскіх правоў трэціх асобаў. У выпадку, калі Штогодніку будуць прад’яўлены прэтэнзіі з боку трэціх асобаў, звязаныя з парушэннем іх аўтарскіх правоў, Рэдкалегія, у мэтах дасудовага ўрэгулявання праблемы, цягам тыдня ад дня іх атрымання будзе інфармаваць пра гэта аўтара праз электронную пошту. У выпадку позвы трэцяй асобы ў суд па пытанні парушэння яго аўтарскіх правоў, аўтар, які прадставіў матэрыял у Рэдкалегію, гарантуе свой удзел у такім судзебным паседжанні.

Публікацыя ў Штогодніку з’яўляецца бясплатнай. Рэдкалегія не спаганяе з аўтараў плату за прыём тэксту для першаснай ацэнкі, за яго рэцэнзаванне, рэдагаванне, падрыхтоўку да друку і размяшчэнне на сайце. Ганарар аўтарам не выплочваецца.

Выдавецкая этыка
Штогоднік імкнецца працаваць у адпаведнасці з Кодэксам паводзін, распрацаваным Камітэтам па этыцы публікацый (Committee on Publication Ethics – COPE).

Рэдкалегія бярэ на сябе ацэнку рукапісу з пункту гледжання інтэлектуальнага і навуковага зместу (важнасці, арыгінальнасці, дакладнасці працы, празрыстасці) і прымае да разгляду артыкулы ад аўтараў, незалежна ад іх расы, полу, сэксуальнай арыентацыі, рэлігіі, этнічнага паходжання, грамадзянства або палітычных поглядаў.

Рашэнне Рэдкалегіі прыняць або адхіліць артыкул грунтуецца выключна на значнасці, арыгінальнасці і якасці артыкула, а таксама адпаведнасці даследавання місіі Штогодніка.

Рашэнні аб публікацыі артыкулаў і матэрыялаў прымаюцца выключна Рэдакцыйнай калегіяй і не залежаць ад знешніх інстытуцый (палітычных, рэлігійных і інш.).

Члены Рэдакцыйнай калегіі не маюць права і не будуць выкарыстоўваць неапублікаваную інфармацыю, раскрытую ў прадстаўленым рукапісе, для ўласных даследчых мэт без пісьмовай згоды аўтараў.

Калі будуць выяўлены неэтычныя паводзіны аўтара публікацыі, напрыклад, плагіят, або спроба апублікаваць раней апублікаваны твор ці яго частку (так званы самаплагіят), Рэдкалегія запатрабуе тлумачэнні ў пісьмовай форме і прыме адпаведныя меры, прадугледжаныя ў рэкамендацыях COPE. Рэдкалегія таксама пакідае за сабой права апублікаваць сваё рашэнне.

Любы выпадак неэтычнай публікацыі, у тым ліку, калі ён будзе выяўлены праз шмат гадоў пасля публікацыі, падлягае расследаванню.